Завочны прысуд па арт. 356 ч.1 КК (здрада дзяржаве) Віктару Дамарацкаму вынес Гродзенскі абласны суд. Беларуса асудзілі на 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 300 базавых велічыняў (12,6 тыс. руб.). Таксама Дамарацкага пазбавілі звання старшага лейтэнанта запасу, піша «Вясна».

Дамарацкага абвінавацілі ў «аказанні дапамогі замежнай дзяржаве і яе прадстаўнікам у правядзенні дзейнасці, накіраванай на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».

Судовы працэс пачаўся 26 траўня. Прысуд абвясцілі 9 чэрвеня.

Чытайце таксама: Пяцярых жыхароў Навагрудка прыгаварылі да калоніі за ўдзел у дваровым чаце