Падчас рэстаўрацыі Свяцкага замка спецыялісты знайшлі жывапіс XVIII стагоддзя. Цяпер работы вядуць у зале № 6, пейзажнай зале, зале імператарскіх партрэтаў, а таксама на параднай лесвіцы, паведамляе Telegram-канал «Пул 4 Регион».
Малюнкі нанесены тэмпернай (вадзяной) фарбай па тынкоўцы. Рэстаўратары адзначаюць, што жывапіс у добрым стане. Таму яго можна захаваць для гісторыі і сусветнай культуры.
Асаблівую каштоўнасць уяўляе жаночы партрэт, намаляваны ў зале імператарскіх партрэтаў. «Ён — найвышэйшага сусветнага ўзроўню, варты і Эрмітажа, і Луўра, і любога музея свету», — адзначыў дырэктар дызайн-студыі «Пальметта» Ігар Ганяеў.
Сярод іншых аўтараў партрэтаў - вядомыя мастакі, пачынальнікі літоўскай, польскай і беларускай школ.




Замак у Свяцку рэстаўруюць амаль дзесяць гадоў
Рэстаўрацыя палацава-паркавага комплексу ў Свяцку пачалася ў 2017 годзе. У верасні 2024 там праводзілі навуковыя даследаванні, каб узнавіць інтэр'еры XVIII стагоддзя. У красавіку 2025 стала вядома, што на работы выдзеляць дадатковыя $ 8 млн.
Частка замку адчынена для наведвальнікаў апошнія два гады. Будынкі на тэрыторыі палаца прыстасавалі пад гатэль, SPA-цэнтр, бровар і рэстаран.
Чытайце таксама: Палац у Свяцку, Святое балота і крыж Біспінга: якія таямнічыя мясціны ў Гродне і ваколіцах звязаныя з паўстаннем 1863−1864 гадоў



