Паўгода на вуліцы Таўлая, 46 прапрацавала ўстанова Kvetka. Яго канцэпцыя – сумяшчэнне кавярні і крамы кветак. Там можна было знайсці каву і выпечку.
У пасце Threads, дзе абмяркоўваюць закрыццё, адзначаюць, што абслугоўванне ў кавярні магло б быць больш прыязным. А час працы змяняўся без тлумачэння.

Кавярні ў спальных раёнах Гродна адкрываюцца ўсё часцей. Але некаторыя так жа хутка закрываюцца. Акрамя Kvetka, не пашанцавала установе “Колибри” ў тым жа раёне. На яе месцы адкрылася “Крейзи кап”.


