Крама «Царство уюта» знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры «Роял» на Савецкай, 14. Бізнес вырашылі прадаць – аб’ява з’явілася на B4y.by.
«Царство уюта» спецыялізуецца на тэкстылі. Прадаюць “элітныя” тканіны ад “лепшых турэцкіх брэндаў”. Згодна з аб’явай, плошча крамы – 18 кв. м. Ёсць гандлёвае і касавае абсталяванне, а таксама дызайнерскае аздабленне памяшкання. Разам з бізнэсам аддаюць базу кантактаў пастаўшчыкоў. Уладальнікі адзначаюць, што ў Гродне няма “канкурэнтаў у дадзеным сегменце”.


Згодна з сацсеткамі крамы, яшчэ адзін філіял працаваў у ГЗК «Тринити». Тканіны прадавалі на астраўку.
За гатовы бізнэс просяць 89,3 тыс. руб.


