Прапускныя пункты на літоўска-беларускай мяжы закрылі ўвечары ў нядзелю, 26 кастрычніка. Камісія па нацыянальнай бяспецы абмяркуе пытанне доўгатэрміновага закрыцця мяжы, піша Delfi. 

Рашэнне аб закрыцці мяжы прынялі з-за метэазондаў, якія запускаліся з тэрыторыі Беларусі.

У панядзелак, 27 кастрычніка, правядуць паседжанне кіраўнікоў адказных ведамстваў. Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене не выключае, што на пасяджэнні могуць прыняць рашэнне аб закрыцці “мяжы на больш працяглы тэрмін”.

Па той жа прычыне рух на пагранпераходах спынялі ў сераду – 22 кастрычніка. Затым – з вечара пятніцы да сярэдзіны суботы. Мяжу звычайна адчынялі да раніцы.

UPD: Раніцай 27 кастрычніка трансагенцтва “Фаворит” адмяніла рэйс Гродна-Вільня як мінімум да аўторка. Таксама адмененыя рэйсы Мінск-Вільня і Мінск-Каўнас перавозчыкаў “Ваджен транс” і UAB Gromora, піша агрэгатар паездак “Атлас”.

Да закрыцця КПП беларусы маглі трапіць у Літву праз два пункты: “Каменны Лог” – “Мядзінінкай” і “Беняконі” – Шальчынінкай.

Чытайце таксама: У «Прывалцы» — 12 гадзін, у «Цярэспалі» — 14. Што адбываецца на межах Беларусі з ЕС паміж святочнымі «патопамі», і калі наступны