Установы Гродна ўжо анансуюць навагоднія карпаратывы. Hrodna.life паглядзеў, дзе ў горадзе можна адзначыць зімовыя святы і ў колькі гэта абыдзецца.
Карпаратывы і вечарынкі ў Гродне
Sherwood: баль-маскарад і таемны VIP-госць
У рэстаране Sherwood на Падольнай, 37 тэматычныя вечары будуць праходзіць з 19 па 30 снежня. Запланаваны выступленні вядучых, DJ-сэты, фатографы, падарункі і «таемны VIP-госць».
Напярэдадні Новага года ў рэстаране зладзяць карнавальную ноч — баль-маскарад. У астатнім праграма тая ж: вядучыя, фатографы і падарункі.
Патрапіць на мерапрыемствы можна пасля папярэдняй броні столікаў па тэлефоне 375 (29) 862 16 21.
Greenwich: шоу-балет і Дзед Мароз
З 19 па 31 кастрычніка ў рэстаране Greenwich на Савецкай, 29 таксама будуць праводзіць карпаратывы. Запланаваны кавер-групы, шоу-балет ад Яўгена Якуша, DJ і Дзед Мароз са Снягуркай.
Бронь даступная па тэлефоне 375 (29) 540 20 30.
«Паланэз»: ежа і шмат сюрпрызаў
Тэматычныя вечарыны плануюць і ў рэстаране «Паланэз» на Будзёнага, 56. Карпаратывы пройдуць з 19 па 30 кастрычніка. Гасцям абяцаюць «смачную ежу, інтэрактыўную праграму з вядучым, а таксама мноства прыемных сюрпрызаў і падарункаў».
Бронь столікаў ужо адкрыта — 375 (33) 370 40 22.
«Пышкі»: вечарына ў стылі 90-х
Святкаванне Новага года пройдзе на турбазе «Пышкі». Судзячы па афішы, вечарынкі будуць вытрыманыя ў «стылі 90-х». Запланавана шоу-праграма з вядучым, музычныя выступленні і «танцавальныя флэшмобы пад святламузыку на вялікім экране». У праграму карпаратыву ўключана «вытанчанае святочнае меню».
З 20 па 30 кастрычніка карпаратыў у «Пышках» каштуе 130 руб. з чалавека. У навагоднюю ноч — 180 руб., а з 1 па 10 студзеня — зноў 130 руб.
Бронь карпаратыву даступная па тэлефонах 375 (152) 62 30 70 і 375 (44) 592 94 26.
Карпаратывы ў Гродзенскай вобласці
Свяцк: жывая музыка і конкурсы
У палацава-паркавым комплексе Свяцк таксама будуць навагоднія карпаратывы. Даты іх правядзення арганізатары пакуль не называюць, тым не менш, анонс ужо з’явіўся ў Instagram.
Запланаваны вядучы, жывая музыка, конкурсы і падарункі. Браніраваць столікі можна па тэлефоне 375 (29) 883 33 36.
Мір: вячэра ў падзямеллях замка
Рэстаран «Княжацкі двор» у Міры таксама арганізуе карпаратывы і фуршэты да Новага года. Абяцаюць святочную вячэру ў «падзямеллях Мірскага замка». Умяшчальнасць — да 42 чалавек. Кошт — 200 руб. з госця.
Браніраваць рэстаран можна па тэлефоне 375 (44) 708 20 82.
Чытайце таксама: «Не чапай, гэта на Новы год!» Пажылыя гродзенкі расказалі, як рыхтаваліся да свята ў савецкі час.