Беларусы на Kufar перапрадаюць цацкі з новай калекцыі Mak.by. Часам іх кошт на пляцоўцы ў разы перавышае цану за абед у кафэ. На новы трэнд звярнула ўвагу BG.media.
Трэнд запусцілі вакол новай калекцыі цацак, прысвечаных савецкім мультфільмам. У калекцыі ёсць Віні-Пух, Пятачок, воўк і заяц з «Ну, погоди!», а таксама папугай Кеша. Ёсць і «мульт бокс» — дадатковая цацка з «таемнай лінейкі». Прадаваць цацкі Mak.by будзе да 19 кастрычніка.

Аб новым трэндзе ў TikTok распавяла беларуска Ірына. «Беларусы як з ланцуга сарваліся, скупляюць гэтыя цацкі». Жанчына адзначае, што іх кошт на Kufar «часам проста зашкальвае». Трапляюцца прапановы за 50−80 руб., тады як кошт «Кідс Міла» у кафэ — ад 15 руб.
У аб’явах Kufar з геалакацыяй Гродна знайшлася адна такая прапанова. Ягор Гамулецкі хоча купіць зайца з «Ну, погоди!» па дагаворнай цане.
Таксама прадаюць цацкі са старых калекцый, калі Mak.by яшчэ быў McDonalds. У тым ліку тыя, што выпускалі ў нулявых. Кошт вар'іруецца ад 6 да 20 руб.


Чытайце таксама: У Гродне дзіцёнак два месяцы краў цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў