Будаўнікі працуюць на адрэзку з вуліцы Айчыннай да кальцавой развязкі ля Індурскай шашы. Цяпер спецыялісты ўкладваюць верхні пласт асфальту.

Каб захаваць дарогу ад эрозіі, будаўнікі ўмацоўваюць кюветы і насыпы. Таксама наносяць дарожную разметку, усталёўваюць агароджы і азеляняюць тэрыторыю побач. Электраманцёры падлучаюць кабельныя лініі, паведамляе «Гродна Плюс».

Працы пачаліся ў канцы траўня. Будаўнікі плануюць скончыць рамонт да лістапада.

Пры распрацоўцы праекту аб’язной магістралі ўлічвалі канцэпцыю росту горада. Лічыцца, што кальцо вызначыць развіццё Гродна на бліжэйшыя 50 гадоў. Да будаўніцтва прыступілі яшчэ ў 2012. Але скончыць працы ў тэрмін — да 2024 года — не атрымалася. У канцы мінулага года была гатова прыкладна палова дарогі. Кальцо ўжо звязала выезды на Парэчча, Азёры, Ваўкавыск і Бераставіцу. У планах — злучыць дарогі ў Брузгі, Прывалкі і Сапоцкін.

Чытайце таксама: Да 2030 года ў Гродне павінна была з’явіцца кальцавая дарога, але планы зацягнуліся