У сярэднім жыхаркі Гродзенскай вобласці нараджаюць першынцаў у 27 гадоў. Другога — у 32 гады. А палова жанчын сумяшчае выхаванне дзяцей з кіруючымі пасадамі. Белстат апублікаваў лічбы да Дня маці.

Сярэдні ўзрост нараджэння першынца расце. Тры гады таму дзяцей таксама нараджалі амаль у 27 гадоў, а ў 2010 годзе — у 24,5.

З 2021 па па 2024 год метадам ЭКА скарысталіся 900 жанчын, з іх 106 — у мінулым годзе.

Большасць жанчын жывуць у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу і толькі 22,7% ў населеных пунктах.

Амаль палова жыхарак вобласці ва ўзросце ад 18 да 58 займаюць кіруючыя пасады, з іх 41,4% выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.

За апошняе дзесяцігоддзе жанчын у вобласці стала крыху больш, чым мужчын. У 2010 жыхаркі вобласці складалі 53,5%, у 2023 — 53,7%.

Чытайце таксама: Жанчыны Гродзеншчыны бяруцца шлюбам ў 25 гадоў, а больш за 1000 маюць ордэн Маці