Новым прарэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стаў Вячаслаў Раманенка. Да гэтага Раманенка дзесяць гадоў быў кіраўніком ваеннага камісарыята Гродзенскай вобласці, піша «Гродзенская праўда».

Раманенка пачынаў кар’еру з курсанта. У 2014 годзе стаў кіраваць камісарыятам у вобласці. Агулам адслужыў 38 гадоў. У верасні 2025 года яго звольнілі ў запас.

— Вячаслаў Уладзіміравіч сапраўдны палкоўнік ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Чалавек, які з’яўляецца не толькі таленавітым кіраўніком, але проста добрым чалавекам. Вельмі адказным, вельмі надзейным і вельмі добрасумленным, — падкрэсліла рэктар ГрДУ Ірына Кітурка.

Чытайце таксама: У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?