Лукашэнка ўзгадніў новых кіраўнікоў у Гродзенскай вобласці, а таксама павысіў былога старшыню камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама. Hrodna.life расказвае, якія змены адбыліся ў вобласці.

Камендант: хоча ўрэгуляваць ігральны бізнес

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама стаў Аляксандр Камендант. Раней ён быў старшынём камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Вядома, што Камендант скончыў факультэт эканомікі і бухгалтарскага ўліку ГГАУ. Працуючы старшынёй, наведваў абласныя прадпрыемствы і сустракаўся са студэнтамі ГрДУ, дзе распавядаў пра дасягненні і патэнцыял рэгіёну.

Напярэдадні выбараў у 2025 годзе чыноўнік выказваўся, што кожны «грамадзянін краіны» павінен паўдзельнічаць у «значнай для краіны палітычнай падзеі».

Адно з апошніх выказванняў Каменданта было звязана з ігральным бізнесам. Чыноўнік лічыць, што яго «неабходна рэгуляваць».

Касталомаў: марыў стаць фермерам, але не рашыўся

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Старшынёй Зэльвенскага райвыканкама стаў Юрый Касталомаў. Чыноўнік скончыў Гродзенскі сельгасінстытут. Пасля паўгода стажыраваўся ў Германіі — марыў стаць фермерам, але «не вырашыўся на гэты крок».

З 2021 года Касталомаў кіраваў сельгаспрадпрыемствам «Ханчыцы—Нёман». Прадпрыемства было ў дзесятцы тых, якія вырабляюць найбольшы надой малака ў краіне. Таксама на «Ханчыцы-Нёман» адкрылі біялабараторыю, дзе вырошчвалі збожжа.

Касталомаў лічыў, што «будучыня сельскай гаспадаркі - моладзь». Таму працаўладкоўваў былых выпускнікоў без досведу працы.

Гардзей: ад заатэхніка да супрацоўніка структурнага падраздзялення

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Пасаду старшыні Смаргонскага райвыканкама заняў Андрэй Гардзей. Гардзей родам з Ашмян, у 2008 годзе скончыў універсітэт, у 2013 — Акадэмію кіравання.

Працаваў галоўным заатэхнікам у Ашмянскім райвыканкаме. З 2012 па 2016 узначальваў Ашмянскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З 2016 года працаваў у структурных падраздзяленнях Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Курыла: займаўся «дакладным земляробствам»

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Карэліцкім райвыканкамам кіруе Аляксандр Курыла. Раней ён працаваў першым намеснікам старшыні Бераставіцкага райвыканкама. Тады Курыла развіваў праект «дакладнага земляробства» — гэта метад маніторынгу і аптымізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 2023 годзе Курыла адзначаў, што праект рэалізуюць на базе сельгаспрадпрыемства «Алекшыцы». Тады ж ішла праца над бізнес-планам — праект фінансаваў інвестыцыйны фонд.

Да лета 2024 укараніць тэхналогію цалкам так і не атрымалася.

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці прызначылі новых суддзяў. Што пра іх вядома?