Лукашэнка ўзгадніў новых кіраўнікоў у Гродзенскай вобласці, а таксама павысіў былога старшыню камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама. Hrodna.life расказвае, якія змены адбыліся ў вобласці.

Камендант: хоча ўрэгуляваць ігральны бізнес

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Першым намеснікам старшыні Мінгарвыканкама стаў Аляксандр Камендант. Раней ён быў старшынём камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама.

Вядома, што Камендант скончыў факультэт эканомікі і бухгалтарскага ўліку ГГАУ. Працуючы старшынёй, наведваў абласныя прадпрыемствы і сустракаўся са студэнтамі ГрДУ, дзе распавядаў пра дасягненні і патэнцыял рэгіёну.

Напярэдадні выбараў у 2025 годзе чыноўнік выказваўся, што кожны «грамадзянін краіны» павінен паўдзельнічаць у «значнай для краіны палітычнай падзеі».

Адно з апошніх выказванняў Каменданта было звязана з ігральным бізнесам. Чыноўнік лічыць, што яго “неабходна рэгуляваць”.

Касталомаў: марыў стаць фермерам, але не рашыўся

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Старшынёй Зэльвенскага райвыканкама стаў Юрый Касталомаў. Чыноўнік скончыў Гродзенскі сельгасінстытут. Пасля паўгода стажыраваўся ў Германіі — марыў стаць фермерам, але “не вырашыўся на гэты крок”.

З 2021 года Касталомаў кіраваў сельгаспрадпрыемствам «Ханчыцы—Нёман». Прадпрыемства было ў дзесятцы тых, якія вырабляюць найбольшы надой малака ў краіне. Таксама на «Ханчыцы-Нёман» адкрылі біялабараторыю, дзе вырошчвалі збожжа.

Касталомаў лічыў, што «будучыня сельскай гаспадаркі – моладзь». Таму працаўладкоўваў былых выпускнікоў без досведу працы.

Гардзей: ад заатэхніка да супрацоўніка структурнага падраздзялення

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Пасаду старшыні Смаргонскага райвыканкама заняў Андрэй Гардзей. Гардзей родам з Ашмян, у 2008 годзе скончыў універсітэт, у 2013 – Акадэмію кіравання.

Працаваў галоўным заатэхнікам у Ашмянскім райвыканкаме. З 2012 па 2016 узначальваў Ашмянскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

З 2016 года працаваў у структурных падраздзяленнях Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Курыла: займаўся “дакладным земляробствам”

У райвыканкамах Гродзенскай вобласці новыя кіраўнікі. Што пра іх вядома?

Карэліцкім райвыканкамам кіруе Аляксандр Курыла. Раней ён працаваў першым намеснікам старшыні Бераставіцкага райвыканкама. Тады Курыла развіваў праект “дакладнага земляробства” – гэта метад маніторынгу і аптымізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці.

У 2023 годзе Курыла адзначаў, што праект рэалізуюць на базе сельгаспрадпрыемства “Алекшыцы”. Тады ж ішла праца над бізнес-планам – праект фінансаваў інвестыцыйны фонд.

Да лета 2024 укараніць тэхналогію цалкам так і не атрымалася

Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці прызначылі новых суддзяў. Што пра іх вядома?