У Свіслацкім раёне дэмантуюць корпус раённай бальніцы. Будынак быў небяспечным для гараджан.
Грошы для зносу вылучылі з раённага бюджэту. Знесці корпус плануюць да канца кастрычніка. Мясцовых жыхароў абслугоўваюць у бальніцы побач з недабудаваным корпусам.
Корпус для Свіслацкай раённай бальніцы пачалі будаваць у 1989 годзе. Працэс не завяршылі, будынак не ўвялі ў эксплуатацыю. «Даўгабуд быў небяспечны для навакольных», — адзначылі ў Telegram-канале Камітэта Госкантролю.
Чытайце таксама: Рэквіем па «Гарачым Хлебе». Як 19 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік