Камунальнікі пачалі кансервацыю з Юбілейнага возера. Дэмантавалі пітныя фантанчыкі, душавыя стойкі і спортінвентар. Пляжную інфраструктуру кансервуюць, каб халады не пашкодзілі абсталяванне.
З пляцовак дэмантавалі сядзенні арэляў, канаты і дзіцячыя купальні. Таксама знялі буі і прыбралі водны пандус для людзей з інваліднасцю. Пясок на спартыўных пляцоўках накрылі спецыяльнай сінтэтычнай тканінай — геатэкстылем. Пакрыццё абараняе пясок ад дрэннага надвор’я і бруду.
Кансервацыю астатніх гарадскіх пляжаў правядуць у бліжэйшы час, піша «Гродна Плюс».
Пляжную інфраструктуру плануюць вярнуць вясной 2026 года, калі пачнецца падрыхтоўка да новага купальнага сезона.