У Гродзенскай вобласці праходзіць «інвентарызацыя» неэксплутаваных будынкаў. Да 10 кастрычніка актуалізуюць спіс такіх аб’ектаў. Па кожным прымуць рашэнні аб рамонце або зносе.
Нагодай стаў выпадак, калі летам на вуліцы Санаторнай у неэксплутаваным будынку абрынулася цагляная перагародка. Пад завалам апынуўся 10-гадовы хлопчык, узгадвае «Гродзенская праўда».
У краіне яшчэ раней стварылі адзіную базу дадзеных. Там фіксуюць усе даўгабуды і неэксплутаваныя маёмасць. У кожнага будынка ёсць уласнік — прыватная асоба або арганізацыя. Яны адказваюць за тэхнічны стан аб’екта. Уладальнікі павінны размясціць плот і папераджальную таблічку і закансерваваць будынак.
Мясцовыя органы ўлады і ўласнікі аб’ектаў нерухомасці абавязаны весці ўлік і кантроль такіх збудаванняў. Своечасова выяўляць пагрозы і прадухіляць надзвычайныя сітуацыі. Для гэтага праводзяцца рэгулярныя рэйды. Калі будынак не плануюць рамантаваць, яго трэба знесці.
Паведамляць пра небяспечны будынак у сельсавет або выканкам заклікае і мясцовы МНС.
Як працуюць з жылымі дамамі?
У сістэме ЖКГ Гродзенскай вобласці невыкарыстоўваемых будынкаў практычна няма. Іншая сітуацыя з жылымі дамамі. На 1 кастрычніка ў рэестры пустуючых аб’ектаў ёсць больш за 7100 дамоў. Спачатку шукаюць іх гаспадароў. Калі яны не знойдуцца, то будынкі пераходзяць дзяржаве.
За 2025 год ужо знайшлі новых уладальнікаў для 238 пустуючых дамоў. Разам з гэтым у абарот вярнуліся 56,3 гектара зямлі. Яго могуць выкарыстоўваць пад будаўніцтва, фермерства ці іншыя праекты. Іншы шлях — знос. За год знеслі 488 дамоў. Так у гаспадарчы абарот вярнулі 117,8 гектара.
Чытайце таксама: Падлеткі гулялі па закінутай гасцініцы «Гродна». Да іх прыйшла міліцыя