Актывістка Вольга Бондарава ўбачыла ў Instagram-профілі «czarownica_braids» аб’яву «навучаю магіі». Яна звярнулася з нагоды такой рэкламы ў МАРГ (Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю).

Адтуль інфармацыю перадалі ў Мінскі гарвыканкам. Кантэнт палічылі неналежнай рэкламай — яна нібыта парушае пункт 10 артыкула 10 Закона «Аб рэкламе».

Дзяўчына, якая размясціла рэкламу, прыбрала пост. Ёй зрабілі папярэджанне аб наступнай адміністрацыйнай адказнасці, калі яна яшчэ раз размесціць такі кантэнт. Мінскі гарвыканкам даслаў інфармацыю пра гэта Бондаравай.

реклама магии наказали
Фота: t.me/bondareva_bez_kupjur

«А наогул, пара б забараняць дзейнасць усіх гэтых варажбітак, ведуноў, ведзьмаў і іншай поскудзі. Уна Украіне падлашчванне акультызма прывяло да сатанізму і чалавечых ахвярапрынашэнняў. Хіба гэтага прыкладу мала, каб спыніцца і задумацца, куды можа завесці нашу Беларусь бяздумнае прытрымліванне рэкамендацый ЮНЕСКА?», — задалася пытаннем Бондарава.

Чытайце таксама: Беларуская магія: як нашы продкі дамаўляліся з прыродай