Жыхары аднаго з дамоў у Смаргоні сваімі сіламі пабудавалі крытую веластаянку. Яе ўстанавілі ўшчыльную каля акна на першым паверсе. Hrodna.life тлумачыць, ці можна так рабіць.
“Замест таго, каб чакаць, яны ўзялі і зрабілі!” — напісаў ў Threads смаргонскі паблік Sluhismorgon.
Паблік не паведамляе, ці ёсць у жыхароў дазвол на ўстаноўку веластаянкі.


Не ўсе каментатары ацанілі самаробную пабудову. Беларусы мяркуюць, што яе ўстаноўка – незаконная. Іншыя думаюць, што жыхары атрымалі дазвол на будаўніцтва і называюць іх “героямі”.
“Яны ўжо домікі сабе будуюць гэтыя велазадроты”, — піша vladmikhailov80.
«Галоўнае, каб потым штраф не атрымалі за самаўпраўства», – адзначае zhorzh7641.
«Дрэнны прыклад. Паказвае што дзяржаве і адміністрацыі горада пляваць на патрэбы насельніцтва і не зразумела куды ідуць бабкі з падаткаў», – лічыць doobo4ak.
«У такіх выпадках звычайна трэба чакаць штрафу і прадпісанні аб дэмантажы, гэта ж Беларусь», – піша konradwallenrode.
Што будзе за самабуд?
Самавольнае будаўніцтва рэгулюе артыкул 223 Грамадзянскага кодэкса. Згодна з ім, самабудам лічацца любыя будынкі і аб’екты, якія:
- узводзяць на ўчастку, не адведзеным для гэтых мэт;
- узводзяць без дазволу;
- узводзяць з істотнымі парушэннямі горадабудаўнічых норм.
З’яўленне такога аб’екта лічыцца незаконным. А той, хто ўзвёў – не з’яўляецца яго ўласнікам.
У Беларусі за самавольнае будаўніцтва для фізічных асоб прадугледжаны штраф ад 5 да 30 базавых велічыняў (210-1260 руб.). У некаторых выпадках мясцовыя ўлады могуць запатрабаваць знесці самабуд – выдаткі за знос кладуцца на будаўніка.
Чытайце таксама: У Грандзічах жыхары ўстанавілі мангал у двары дома. Гродзенцы спрачаюцца, ці законна гэта



