У гарадскім пасёлку Мір побач са шматкватэрнымі дамамі не было смеццевых кантэйнераў. Людзям прыходзілася кожную сераду ў 7.00 чакаць смеццявоз, каб выкінуць адходы. Пацярпелі 400 жыхароў шасці шматкватэрных дамоў.

Гэта парушэнне заканадаўства пры абыходжанні з адходамі. Яго выявіла пры праверцы пракуратура Карэліцкага раёна. Такія парушэнні зніжаюць якасць жыцця насельніцтва, прызнаюць спецыялісты.

Ведамства запатрабавала ў старшыні райвыканкама ўсталяваць неабходную колькасць кантэйнераў. Райвыканкам паслухаўся — пракуратура праверыла.

Акрамя Міра, парушэнні знайшлі ў аграгарадках Палужжа, Краснае, Ярэмічы, Лукі, Варонча, Турэц.