Да Дня горада сквер на вуліцы Дарвіна абнавілі. Устанавілі арэлі, лаўкі і дзіцячую пляцоўку. Але дзіцячыя каруселі прапрацавалі менш за месяц — невядомыя выламалі крапяжы, піша Newgrodno.by.

Гараджанка Марыя сцвярджае, што «не раз бачыла, як па карусельках лазяць дарослыя дзецюкі і прышпільваюцца». Гродзенка хоча, каб невядомых знайшлі і прыцягнулі да адказнасці.

Гэта не першы выпадак, калі ў Гродне псуюць дзіцячыя пляцоўкі. Так, у чэрвені 2025 года на вуліцы Дамброўскага праз тыдзень пасля ўстаноўкі пляцоўкі невядомыя выбілі агароджу і сапсавалі падшыпнікі. Супрацоўнікі міліцыі палічылі гэта вандалізмам.

Раней на вуліцы Багуцкага невядомыя адкруцілі балты з дзіцячых арэляў.