У Беларусь паступіла партыя вакцыны Цэкалін (Сecolin). Бясплатная вакцынацыя пачнецца ў кастрычніку — у першую чаргу будуць прышчэпліваць дзяўчынак 11 гадоў.

Цекалін — гэта кітайская рэкамбінантныя бівалентныя вакцына, вырабленая з вычышчаных вірусападобных часціц ВПЧ тыпаў 16 і 18.

Вакцынацыя будзе праходзіць у школьных медкабінетах. Па жаданні прышчэпку можна атрымаць у паліклініках. Прэпарат ужо даставілі ў рэгіёны, адзначылі ў Telegram-канале Міністэрства аховы здароўся.

Вакцынацыя ад ВПЧ павінна была пачацца у красавіку-траўні (1-я доза вакцыны) і ў кастрычніку-лістападзе (2-я доза вакцыны) 2025 года. Тэрміны зрушыліся. Па версіі Міністэрства аховы здароўя, гэта здарылася з-за пастаўшчыка. Вытворца не прадставіў беларускім спецыялістам інфармацыю аб праходжанні фінальнага кантролю якасці. Тады кантракт з пастаўшчыком разарвалі.

Прышчэпку ад ВПЧ уключылі у Нацыянальны каляндар прышчэпак у студзені 2025. Да гэтага атрымаць вакцыну можна было толькі платна, але ў некаторых медустановах краіны прэпарата не было.