У канцы верасня гродзенка замовіла праз Instagram-краму навагоднюю ёлку. Грошы беларуска перавяла да атрымання замовы. Аказалася, што яна звязалася з махлярамі.
Жанчына купіла ёлку ў Instagram-акаўнта ELITNYE_ELKI. Прадаўцы абяцалі аформіць дастаўку пасля аплаты. Таму гродзенка заплаціла. Дрэва абышлося ёй у 530 руб.
Да прызначанага часу ёлку не даставілі, на паведамленні гродзенкі крама не адказвала. Тады жанчына пайшла ў Ленінскае РАУС. У дачыненні да крамы распачалі крымінальную справу па артыкуле 209 — «махлярства». Цяпер «Instagram-акаўнт заблакаваны адміністрацыяй», паведаміў Telegram-канал «102.Неман».
Чытайце таксама: Дзеці з Гродна мераліся сілай — і пашкодзілі агароджу могілак на 2400 рублёў