Кавярню «Шекспир», якая знаходзіцца ў будынку Тэатра лялек, выставілі на продаж. Пакупніка шукаюць на платформе «Куфар».

Плошча кавярні - 47 м. кв., ёсць кухня на 12 м. кв. і летняя тэраса. Ва ўстанове 30 пасадачных месцаў, ёсць бестэрміновая ліцэнзія на продаж алкаголю і «адладжаныя пастаўшчыкі», паведамляюць у аб’яве аб продажы. Памяшканне ўстановы арэндавана ў дзяржавы.

За гатовы бізнэс просяць 39 тыс. руб.

«Шекспир» адкрылася ў 2015 годзе ў будынку гродзенскага Тэатра лялек. У 2019 уладальнікі зрабілі рэбрэндзінг — хацелі стварыць «сапраўдны англійскі куток». Раніцай планавалі падаваць класічныя англійскія сняданкі, а вечарамі ладзіць чаяванне.

Instagram «Шекспира» не актыўны з верасня 2025. Мяркуючы па аб’яве аб продажы, кавярня працягвае працу.

Чытайце таксама: У Гродне здаюць у арэнду памяшканне кафэ-старажыла «Верона»