Арт-прастора «Море к вершине» адкрылася ў Гродне па вул. Камсамольская, 4. Тут праводзяць сустрэчы з паэтамі і музыкамі.

«Ты — Творец?! Мы — Эмоция! Вместе прикоснемся к Искусству! Пространство доступное каждому», — напісалі стваральнікі.

Тут ужо прайшлі аўтарскія сустрэчы з «The Age of Sunrise», Валерыяй Цвік, Ігарам Латашам, Іванам Вайтовічам, Юрыем Дубовікам і праектам «Вочы».

Сустрэчы практычна цалкам запісваюць і выкладваюць на Youtube. Запісацца і выступіць можна праз дырэктар Instagram.

Чытайце таксама: У цэнтры Гродна адкрыецца кавярня, спалучаная з арт-студыяй: будуць ноткі сюрэалізму, віно і творчасць