Былы начальнік абаротнага дэпо ў Гродне пяць гадоў атрымліваў грошы ад машыністаў і іх памочнікаў за арганізацыю працоўных паездак у Польшчу. Суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў мужчыну вінаватым у атрыманні хабару.

Па дадзеных следства, з лютага 2019 па красавік 2024 года былы начальнік атрымаў хабараў на суму больш за $ 12 тыс. ад машыністаў цеплавозаў і іх памочнікаў. Узамен кіраўнік забяспечваў работнікам працоўныя паездкі ў Польшчу. Гэта дазваляла ім атрымліваць кампенсацыі за раз’язны характар ​​працы і менш напружаныя ўмовы працы, паведамляе ТРК «Гродна».

Былы начальнік дэпо атрымаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф 350 базавых велічыняў (14,7 тыс. руб.). Асуджанаму забаронена на працягу пяці гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых функцый. З кіраўніка спагналі хабар, а маёмасць арыштавалі.

Прысуд уступіў у сілу.

Чытайце таксама: Начальніка лакаматыўнага дэпо Гродна асудзілі за хабар — ён дапамагаў з кантрабандай цыгарэт