Аб’яднанне ветэранаў вайны ў Афганістане вывучае попыт на комплекс будынкаў на вуліцы Шчорса, 9/1. Раней тут знаходзіўся музей аб’яднання. Цяпер пабудовы плануюць выставіць на аўкцыён, паведамляе Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

У лот уваходзіць капітальны будынак з мезанінам, прыбудовай і верандай, агульнай плошчай 263 кв. м. і КПП плошчай 11, 6 кв. м. Таксама прадаюць асноўны будынак музея, дзе раней размяшчалася экспазіцыя — яго плошча складае 72,1 кв. м.

Участак абгароджаны бетонным плотам, абсталяваны сігналізацыяй і відэаназіраннем.

Пачатковы кошт былога музея — 407,5 тыс. руб. Калі аб’ект зацікавіць патэнцыйных пакупнікоў, яго выставяць на аўкцыён.

Чытайце таксама: Дом палітэмігранткі з Гродна, выстаўлены на аўкцыён, прадалі