Бясплатныя экскурсіі ў гродзенскія музеі арганізавалі з нагоды Сусветнага дня турызму. Як і ў мінулы раз, вольныя месцы на экскурсіі гараджане разабралі за паўдні.

Запіс на экскурсіі закрыты — групы жадаючых набралі за некалькі гадзін.

Бясплатныя экскурсіі правядуць з 23 па 27 верасня. Запісацца на іх можна было толькі 22 верасня з 9.00 да 13.00.

23 верасня

17.00 — Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі (Замкавая, 16).

24 верасня

11.00 — Цэнтр рамёстваў «Спадчына» (Рэймонта, 12).

11.00 и 12:00 — Музей гісторыі пажарнай службы (Замкавая, 19).

25 верасня

11.00 — Мемарыяльны пакой Элізы Ажэшкі (Ажэшкі, 17).

17.00 — Музей гісторыі Гарадніцы (Ажэшкі, 37).

26 верасня

11.00 — Мемарыяльны пакой Элізы Ажэшкі (Ажэшкі, 17).

14.00 — Анатамічная экспазіцыя «Гродзенская кунсткамера» (Горкага, 81).

17.00 — Музей Максіма Багдановіча (1 Мая, 10).

27 верасня

12.00 — Музей «Грышчук Арсенал» (К. Макса, 11).