Стыкеры расклейваюць на дзвярах гродзенцаў, у якіх ёсць даўгі па камуналцы. QR-коды вядуць на матэрыялы навінаў ад «Гродна Плюс», дзе журналісты распавядаюць пра наступствы нявыплаты. На незвычайны фармат падачы кантэнту звярнула ўвагу Zerkalo.io.
Па словах дзяржканала, у роліках журналісты «ва ўсіх фарбах паказваюць наступствы безадказнага стаўлення да сваіх абавязкаў».
Аплачваць камуналку неабходна да 25 чысла кожнага месяца. Калі гэтага не адбываецца, даўжніку тэлефануюць ці дасылаюць СМС. Праз два месяцы могуць адключыць святло і каналізацыю. Працэс высялення пачынаецца праз паўгода нявыплаты камунальных паслуг.
У верасні ў Гродне больш за 300 кватэр адключылі ад электрычнасці і каналізацыі.
Чытайце таксама: У Гродне на аўкцыён выставілі кватэру з даўжніком