Згодна з абноўленым ПДР, мапеды цяпер могуць удзельнічаць у дарожным руху. Таму гродзенец зарэгістраваў у ДАІ свой мапед. Раней ён лічыўся сродкам персанальнай мабільнасці (СМП), цяпер гэта транспарт. Гэта першы выпадак у Гродне.
Да ўступлення ў сілу абноўленых ПДР 75-гадовы гродзенец Віктар мог ездзіць па тратуарах на мапедзе. Цяпер гэта забаронена. Таму гараджанін атрымаў заключэнне, што яго мапед трапляе пад патрэбную катэгорыю.
Пасля спецыялісты праверылі тэхнічныя здольнасці мапеда і выдалі выпіску з электроннага пашпарта транспартнага сродку.
Пасля гэтага Віктар зарэгістраваў мапед у ДАІ і атрымаў нумары. Цяпер гараджанін можа ўдзельнічаць у дарожным руху, піша Telegram-канал «102.Неман».
З верасня ў Беларусі дзейнічае абноўленае ПДР. Новыя правілы ўводзяць паняцце сродкаў персанальнай мабільнасці. Да іх адносяць электрасамакаты, гіраскутэры, манаколы. Уладальнікі павінны ездзіць па веладарожках і не перавышаць хуткасць 25 км/г. Вага СПМ не павінна перавышаць 35 кг. У адваротным выпадку ўладальніку забаронена ездзіць па тратуарах.
Чытайце таксама: Гродзенец падлічыў, колькі разоў яму давядзецца спешвацца з улікам абноўленых ПДР