У гарадскіх аўтобусах Ліды пачалі ўсталёўваць валідатары. Іх запусцяць у бліжэйшыя месяцы, паведамляе выданне «Принеманские вести».

Новыя валідатары прыйдуць на змену кампосцерам. Яны ўсталёўваюцца на поручнях аўтобусаў. Калі сістэма запрацуе, аплаціць праезд можна будзе карткай ці электронным праязным. Пры гэтым працягне дзейнічаць аплата па QR-кодзе праз дадаткі «Оплати» и «M-Belarusbank».

Таксама першы час можна будзе пракампасціраваць талон, расказаў намеснік дырэктара філіяла «Аўтобусны парк № 2 г. Ліда» Мар’ян Дзяк.

Як працуюць валідатары?

Трэба будзе набыць персанальную праязную карту, якую трэба будзе папаўняць. Пры аплаце яе прыкладваюць да валідатара.

Жыхары непакояцца

Не ўсе мясцовыя жыхары засталіся задаволеныя новаўвядзеннем у лідскіх аўтобусах. У каментарах да навіны яны адзначалі, што вялікая колькасць пасажыраў — людзі сталага веку, і ім будзе цяжка карыстацца новай сістэмай.

«Вельмі тупенькае рашэнне — адмова ад кампосцераў. Палова пасажыраў аўтобуса — старыя. Ім цяпер дурыць сабе галаву купляй нейкіх адмысловых карт і спрабаваць на іх яшчэ і грошы залічыць? І калі ўжо захацелася прагрэсу, то чаму не зрабілі так, каб разлічыцца можна было звычайнай банкаўскай картай?» — напісаў адзін з карыстальнікаў.

Другі дадаў: «А я думаў па банкаўскіх картах будзе аплата. Валідатары ўжо састарэлая тэма, у свеце пераходзяць на плацяжы з банкаўскіх карт. Ды што там у свеце, у Гродне такую сістэму ўводзяць. Чаму ў нас такі дзіўны выбар?»

Кстати, в Гродно недавно также начали устанавливать валидаторы в общественном транспорте. Оплатить проезд в областном центре можно будет при помощи банковской карты или электронного проездного. Дарэчы, у Гродне нядаўна таксама пачалі ўсталёўваць валідатары ў грамадскім транспарце. Аплаціць праезд у абласным цэнтры можна будзе з дапамогай банкаўскай карты або электроннага праязнога.