У Гродне на вул. Падольная, 37 адкрываецца хостэл «Дзен" — побач з рэстаранам «Шервуд». Уладальнікі называюць хостэл «аазісам спакою на маляўнічым беразе ракі Нёман у самым сэрцы Гродна».

-Мы стварылі прастору, дзе гармонія дзэн сустракаецца з сучасным камфортам. <…> Мы цэнім цішыню і чысціню, прапаноўваючы гасцям усё неабходнае для асэнсаванага падарожжа, — напісалі уладальнікі - фірма ТАА «АПІКОМПАНІ».

У гатэлі - 11 нумароў: стандартны Twin/ Double, Studio, River view Twin / Double. Ёсць пасцірачная і пральня, спартзала і сауна (за яе прыйдзецца даплаціць). За дадатковую плату можна ўзяць з сабой сабаку да 10 кг і паўдзельнічаць у экскурсіі.

У хостэле — 9 нумароў: 4-мясцовы жаночы на 14 кв. м., 4-мясцовы змешаны на 16 кв. м., 6-мясцовы жаночы на 16 кв. м., 6-мясцовы змешаны на 19 кв. м., 10-мясцовы змешаны на 27 кв. м., 12-мясцовы змешаны на 29 кв. м.

Чытайце таксама: Дзе ў Гродне спыніцца турысту: хостэлы, гасцініцы і кватэры