Установа «Дворик» адкрылася ў тусовачным дворыку — дзе знаходзіцца кавярня «Джезва». Фішка ўстановы ў меню, напісаным ад рукі.

Інтэр'ер блогеры з zatestil_grodno называюць «досыць прасценькім». Ва ўстанове каля 12 месцаў, драўляныя сталы і бар з падсветкай.

Характэрна меню — яно напісана ад рукі, што выклікала спрэчкі ў TikTok. «У Італіі гэта лічыцца лепшым кафэ: значыць, меню мяняюць у залежнасці ад прадуктаў, якія былі самыя свежыя на рынку», — адказваюць каментатары.

У меню ёсць бутэлькавыя напоі і кактэйлі. З ежы чабурэкі - ялавічына, свініна, курыца, піца і булён. Чабурэк каштуе 4,5 рублёў, піца — 28−33 рублі, булён — 3−3,5 рублёў. «Дарагавата, дарэчы», — адзначаюць блогеры.

«Чабурэк вельмі гарачы. Давайце каштаваць. Мяса вельмі насачанае. Ён сакавіты», — пакінула водгук дзяўчына.

Установа адкрылася на вул. Савецкай, 5. На Яндекс.Карты пакуль два водгукі - абодва станоўчыя. Час працы з 11 да 21, у выхадныя дні - з 11 да 22.

Чытайце таксама: У дворыкі Гродна вярнулася музыка. Улады збіраліся ўрэгуляваць выступленні