Гродзенцы прыйшла ідэя стварыць супольнасць для мам «Vmeste Mama». Гэта прастора, дзе жанчыны будуць сустракацца на пікнікі, майстар-класы, караоке, настолкі. А яшчэ — балбатаць аб мамчыных буднях і не толькі.
«Прафесія мамы — часам адна з самых складаных. Бо ад яе няма выхадных, а начальнік абсалютна ірацыянальны😅 І толькі мамы ведаюць, як самотна бывае ў гэтай руціне паўтаральных дзён (пакарміў, памыў, пагуляў, пагуляў, паспаў), і як можна страціць сябе. Калі муж на працы, а ў сябровак яшчэ няма дзяцей і яны зусім цябе не разумеюць.
А як часам хочацца прыбрацца, нафарбавацца, выйсці пагуляць, схадзіць на майстар-клас, на дыскатэку, пікнік, ды проста пасядзець у кавярні з кімсьці, хто можа цябе зразумець і абмеркаваць надзённыя тэмы", — тлумачыць стваральніца.
У бліжэйшы час запланавана сустрэча-знаёмства, дату якой выбіраюць у асобным чаце. Ужо 17 жанчын плануюць туды патрапіць. Можна прыйсці з дзецьмі - іх адвядуць у гульнявы пакой.
Чытайце таксама: «Па пятніцах людзі ходзяць па барах, а мы — на футбол!». Маці Гродна аб’ядналіся ў футбольны клуб