Палітзняволенага гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку вызвалілі 11 верасня 2025 у выніку візіту ў Мінск прадстаўніка амерыканскага прэзідэнта Джона Коўла.

Павел Мажэйка — журналіст, культурны менеджар, вядучы, каардынатар выдавецкай ініцыятывы «Гарадзенская бібліятэка», заснавальнік найбуйнейшай у Гродна культурнай прасторы і галерэі «Цэнтр гарадскога жыцця». Гродзенец, бацька дваіх дзяцей.

Летам 2023 года яго асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі агульнага рэжыму. Яго судзілі разам з адвакаткай Юліяй Юргілевіч. Яна нібыта перадала яму інфармацыю, якую Мажэйка быццам бы апублікаваў на «Белсаце», які на той момант быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем.

Падрабязней: У Беларусі вызвалілі 52 палітвязняў. Сярод іх — гродзенец