У Threads гараджане абмяркоўваюць мінулы Дзень горада. Некаторыя гродзенцы прапусцілі свята прынцыпова і патлумачылі, чаму вырашылі правесці дзень інакш.

Гродзенка Дар’я распавядае, што «як толькі задумалася пра натоўп, спякоту і перакрытыя дарогі — адразу зваліла да мамы ў Скідзель».

Вікторыя жыве ў цэнтры горада, да святочных пляцовак ёй блізка. Але дома дзяўчына засталася таксама з-за спякоты.

«Назірала ўсё з балкона, у тым ліку і салют. Выходзіць у спякоту ў натоўп і стаяць у кіламетровых чэргах не было жадання», — напісала гродзенка.

Карыстальніцу пад нікам lunariya.astro таксама спыніла спякота.

«Хацела ўбачыць Мары Краймбрэры, але ўзважыла ўсе за і супраць і засталася дома. Ненавіджу масавыя мерапрыемствы, тым больш такім надвор’ем».

«Не хаджу на такое. Чакаю ціхую восень і будні дзень, каб паснедаць у цішыні і адзіноце ў цэнтры», — распавяла гараджанка Вікторыя.

«Мы з сяброўкай ушуршалі да пачатку ўсёй вакханаліі за горад і каталіся на сапах падчас захаду. Потым смачна павячэралі і глядзелі фільмы», — падзялілася Алена.

Перашкаджаюць натоўпы і турнікеты

Яшчэ адзін падобны па тэматыцы пост у Threads апублікавала гродзенка Яна Жыгірэвіч. Дзяўчына расказала, што не была на Дні горада.

«Прынцыпова не бываю падобных гарадскіх мерапрыемствах. Вялізныя натоўпы і такія ж вялізныя чэргі. Проста цемра. Таму паспяшаўся з’ехаць на выходныя, бульбу капаць», — пракаментаваў Андрэй.

«Мы таксама не былі, ездзілі на Юбілейнае ўвечары, проста выдатна. Я па вадзіцы пахадзіла, падыхала», — адзначае ivanova_atomy.

«Ніхто нармальны на гэтыя мерапрыемствы ўжо даўно не ходзіць, асабліва пасля таго, як пачалі ставіць турнікеты. Народ ад народа абараняюць. Праграма хлеба і відовішчаў выканана — плебс радуецца. Усе астатнія аддаюць перавагу праводзіць час у сваё задавальненне ў гэтае выдатнае надвор’е», — лічыць Ірына.

Некаторыя ўдзельнікі абмеркавання адзначылі, што за Днём горада сачылі праз сацсеткі. Напрыклад, гродзенка пад нікам ryzhiy_los такім чынам паглядзела на салют, а sashanaumova — на шоу ліхтарыкаў. Па словах гараджанкі, з-за натоўпу разгледзець ліхтарыкі было няпроста.

Чытайце таксама: Колькі - Герману Цітову, а колькі - Дарафеевай. Палічылі кошт Дня горада ў Гродне