Супрацоўнікам спецаўтагаспадаркі (САХ) даручылі злавіць сабаку цягам сутак. Пасля жывёлу павінны зачыніць у вальеры або «вызначыць у пітомнік». Інфармацыя пра гэта з’явілася ў Instagram-акаўнце Барона. За старонкай некалькі гадоў сочаць гродзенцы і турысты.

У сторыс паведамляецца: калі Барона не змесцяць у пітомнік або вальер, то «яго лёс будзе сумным». Рэдакцыя Hrodna.life не ведае, пра які пітомнік ідзе гаворка. САГ — пункт часовага ўтрымання жывёл, але не прытулак і не пітомнік. Па законе, у жывёл, якія знаходзяцца ў САГ, ёсць усяго толькі некалькі дзён, каб знайсці ранейшага або здабыць новага гаспадара.

На гродзенскага інстаграмнага сабаку Барона выклікалі службу адлову
Сторыс, якая з’явілася ў акаўнце Барона. Крыніца: Instagram.com/baron.grodno/

Гродзенцы даведаліся аб Бароне ў 2021 годзе. Тады супрацоўнікі кавярні «Наша кава» завялі для сабакі старонку ў Instagram. Так яны хацелі знайсці для жывёлы новы дом. Публікацыі хутка разляталіся сярод гараджан і неабыякавыя гродзенцы сабралі грошы на пакупку будкі для Барона.

Апошняя публікацыя ў акаўнце сабакі датуецца летам 2024 года. У ёй ад асобы Барона расказваюць, што будку адправілі ў САГ. «Там яна будзе больш карысная», — адзначалі аўтары.

Чытайце таксама: «У яго няма дома, але ёсць інстаграм». Бяздомны сабака Барон з Гродна распавядае пра сваё жыццё ў сацсетках.