У бары “Эсперанто” запусцілі альтэрнатыву класічным дэгустацыям — гульню “казіно”. Гэта механіка, якая дазволіць наведвальнікам адгадаць віно.
Сомелье бара будзе распавядаць унікальныя факты і асаблівасці напою. Задача кліента – вывучыўшы колер, водар і густ, вызначыць краіну, рэгіён і гатунак вінаграду. “Казіно” – таму што рабіць “стаўкі” наведвальнік будзе на спецыяльным полі з фішкамі.
Для лепшага дэгустатара падрыхтавалі прыз. Калі пройдзе першая такая дэгустацыя, пакуль невядома.
“Эсперанта” – бар-рэстаран у цэнтры Гродна з вялікай віннай картай. Тут праводзяцца музычныя вечары, тэматычныя тыдні і дэгустацыі.



