Сярод гродзенцаў правялі апытанне: ці гатовы яны сустракацца з жанчынамі з авуляцыяй. Меркаванні мужчын падзяліліся.

Авуляцыя — фаза менструальнага цыклу, калі саспелая яйкаклетка выходзіць у маткавую трубу. Авуляцыя адбываецца кожны месяц. Гэта натуральны і неабходны працэс для рэпрадуктыўнага здароўя жанчыны.

У апытанцы ад Slivki.Grodno паўдзельнічалі мужчыны розных узростаў, у тым ліку падлеткі і пажылыя.

Група маладых людзей адказала, што не сустракаліся б з такой жанчынай. Але растлумачыць, чаму — не змаглі. Іншыя хлопцы адказалі, што «толькі з такімі і сустракаюцца». Пажылы мужчына пагадзіўся са сцвярджэннем, што ў перыяд авуляцыі жанчыны «гарачыя».

Сярод апытаных былі і тыя, хто не ўбачыў «праблемы» у авуляцыі. Мужчыны адзначылі, што гэта «натуральны працэс».

Чытайце таксама: «Муж на родах? Глупства!» Задалі адны і тыя ж пытанні беларускам, якія нараджалі ў Беларусі і Польшчы