У Гродне ўлады змянілі афішу фестывалю фарбаў. Змянілі ўсяго адну дэталь — прыбралі надпіс «ГроднаХолі». Актывістка Вольга Бондарава лічыць, што гэта яе заслуга: цяпер Гродна не пагражаюць дэманы і наркотыкі.
Холі ў Індыі - штогадовае індуісцкае трохдзённае свята вясны. Пры святкаванні выкарыстоўваецца каляровы парашок. На думку Бондаравай, свята «Холі» звязанае «з індуісцкім паганскім дэманам, чыё памінанне спалучанае з ужываннем наркотыкаў».
Мабыць, Бондарава звярнулася да ідэолагаў. Яна падзякавала ім за стаўленне і рэакцыю.

«Не хацелася б, каб безадказныя супрацоўнікі аддзела культуры з дызайнам галаўнога мозгу сваёй халатнасцю выклікалі ім (гродзенцам — Hrodna.life) непрыдатныя каштоўнасці і чужыя традыцыі», — лічыць Бондарава.