Летам у Гродне адкрылася кавярня Black Cat. Тут ёсць напоі і дэсерты. Установа з’явілася на вул. Агінскага, 12 на Альшанцы — на месцы кавярні Black Fox.

Таксама ў установе ёсць ліманады, выпечка і сэндвічы. Можна выбраць аўтарскую каву. Ёсць чай і мача. Можна дадаць сіропы і зрабіць напой на альтэрнатыўным малацэ. Напоі каштуюць 4−7 рублёў. На кубкі з сабой лепяць матывуючыя цытаты.

У інтэр'еры выкарыстоўвалі шмат малюнкаў, уласна, чорнага ката.

Час працы — з 12.00 да 21.00. Зараз кавярня ў пошуку барыста.

Чытайце таксама: Выпіць кавы, паснедаць ці проста сустрэцца з сябрамі. Вялікі гайд па кавярнях у цэнтры Гродна