Зараз рэстаўратары дапрацоўваюць заходні схіл, а пасля зоймуцца паўднёвым. Гэта апошні крок ў аднаўленні даху сінагогі, напісалі на Facebook-старонцы маёнтку.

Аднаўляць сінагогу ў Ізабеліне пачалі ў лістападзе 2024. Сцены будынка ўмацавалі і зрабілі часовы драўляны дах. У жніўні 2025 рэстаўратары пачалі змяняць часовы дах на сталы — ён ужо не зменіцца падчас будучых будаўнічых работ.

У Ізабеліне амаль скончылі аднаўляць дах сінагогі 
Сінагога ў Ізабеліне. Фота: Facebook-старонка маёнтка «Падароск»

Мураваную сінагогу ў Ізабеліне пабудавалі у XVIII стагоддзі ў часы ВКЛ. У апошнія дзесяцігоддзі сінагога разбуралася і прыходзіла ў заняпад. Тады яе аднаўленнем заняліся валанцёры.

Будынак належыць турыстычнаму прадпрыемству «Маёнтак Падароск».

Чытайце таксама: «Вярнуць мястэчку карані». Як валанцёры аднаўляюць старыя іудзейскія і лютэранскія могілкі