Участак на Замкавай, 7Б прадалі на аўкцыёне. Там з’явіцца аб’ект грамадскага прызначэння — гэта можа быць гандлёвы цэнтр, спарткомплекс або кафэ.

Участак плошчай 1 тыс. кв. м. знаходзіцца ў ахоўнай гісторыка-культурнай зоне. Верагодна, інвестару давядзецца кампенсаваць затраты на транспартную інфраструктуру.

Згодна з умовамі, пакупнік атрымлівае права арэнды ўчастка тэрмінам на 50 гадоў. Там можна будаваць аб’екты гандлю, харчавання, аховы здароўя ці адміністрацыйныя будынкі.

Стартавы кошт участку быў 27,7 тыс. руб. Падчас аўкцыёну кошт лота вырас у 12 разоў - пераможца набыў участак за 343,3 тыс. руб.

На аўкцыёне, які адбыўся 26 жніўня, таксама прадалі ўчасткі ў мікрараёнах Баранавічы-11, Баранавічы-7 і Зарыца-3.

Чытайце таксама: Яшчэ адна новабудоўля ў гістарычным цэнтры Гродна: на Замкавай з’явіцца кафэ ці крама