Пасля таго, як гродзенцы за паўдня разабралі ўсе свабодныя месцы на бясплатныя экскурсіі да Дня горада Гродна, улады арганізавалі дадатковыя сустрэчы.
У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, які і з’яўляецца адным з арганізатараў бясплатных экскурсій, распавялі, што не чакалі такога ажыятажу.
Расклад дадатковых экскурсій:
2 верасня, 11:00 — «Гродна — горад уражанняў»,
3 верасня, 11:00 — «Старажытны Гарадзень»,
4 верасня, 15:00 — «Старажытны Гарадзень»,
4 верасня, 16:00 — «Знаёмства з Кірхай і арганам»,
5 верасня, 14:00 — «Гродна — горад уражанняў».
Запісацца можна толькі 28 жніўня з 11:00 да 15:00 па тэлефоне