Пасля таго, як гродзенцы за паўдня разабралі ўсе свабодныя месцы на бясплатныя экскурсіі да Дня горада Гродна, улады арганізавалі дадатковыя сустрэчы.
У аддзеле спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама, які і з’яўляецца адным з арганізатараў бясплатных экскурсій, распавялі, што не чакалі такога ажыятажу.
Расклад дадатковых экскурсій:
2 верасня, 11:00 – «Гродна – горад уражанняў»,
3 верасня, 11:00 – «Старажытны Гарадзень»,
4 верасня, 15:00 – «Старажытны Гарадзень»,
4 верасня, 16:00 – «Знаёмства з Кірхай і арганам»,
5 верасня, 14:00 – «Гродна – горад уражанняў».
Запісацца можна толькі 28 жніўня з 11:00 да 15:00 па тэлефоне 8 (0152) 64-28-51. Колькасць месцаў абмежаваная.


