Трансагенцтва «Фаварыт» абвясціла пра новы рэйс Гродна – Ліда – Шальчынінкай – Вільнюс. Рэйс рэгулярны, аўтобусы курсіруюць штодня. Мяжу яны будуць праходзіць праз пагранічны пераход Беняконі–Шальчынінкай.

Новы рэйс запускаюць з 27 жніўня. З Гродна аўтобус выязджае ў 03:00, з Ліды – у 04:30. У 07:15 прыбывае ў Шальчынінкай, а ў 08:25 – у Вільнюс. Таксама плануецца заезд у аэрапорт літоўскай сталіцы, але пакуль гэты прыпынак знаходзіцца ў працэсе ўзгаднення.

З Вільнюса аўтобус адпраўляецца ў 18:25, у 22:10 – прыбыццё ў Ліду, а ў 23:30 – у Гродна.

Кошт квіткоў:

  • Гродна – Вільнюс: 200 руб.
  • Ліда – Вільнюс: 185 руб.
  • Гродна – Шальчынінкай: 180 руб.
  • Ліда – Шальчынінкай: 160 руб.

Раней Трансагенцтва «Фаварыт» адкрыла штодзённы рэйс у Вільнюс з Ліды.

Нагадаем, у сярэдзіне жніўня рэзка скарацілася колькасць аўтобусных рэйсаў паміж Мінскам і Вільнюсам. Літоўскі перавозчык Eurolines і беларускі «Мінсктранс» прыпынілі большасць маршрутаў. Такая сітуацыя ўзнікла з-за перавышэння лімітаў на колькасць рэйсаў.

Аўтобусы з Ліды ў Вільнюс: расклад, цэны і вольныя месцы

З пачатку года ўрад Літвы скараціў колькасць дазволаў на аўтобусныя перавозкі з Беларуссю ўдвая — з 58 да 29. Дазволы даюцца па прынцыпе ўзаемнасці: літоўскі перавозчык атрымлівае іх толькі пры наяўнасці аналагічнага дакумента ў беларускага боку.

У сувязі з скарачэннем рэйсаў паміж дзвюма сталіцамі Ліда стала транспартным хабам, якія злучае Мінск і Вільнюс.

З Ліды перавозкі ажыццяўляюць трансагенцтва «Фаварыт» і кампанія «Інтакс». Кошты на квіткі — ад 165 рублёў. Свабодныя месцы даступныя толькі пачынаючы з 4 верасня.

Автобусы двух фірмаў адпраўляюцца з Ліды ў 04:30, 06:30, 11:00, 14:00 і 18:00.