Хлопец і дзяўчына ў інвалідных калясках прасілі міласціну на вуліцах Гродна. Пару затрымалі - высветлілася, што яны здаровыя, піша «102.Неман».
На пару звярнулі ўвагу супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Гродзенцы меркавалі, што інвалідныя каляскі разжаляць мінакоў. Затрыманай дзяўчыне 22 гады, у яе няма працы і адукацыі. Яе партнёру — 25 гадоў, перыядычна ён ездзіў у Маскву на заробкі.

Міліцыя праводзіць праверку, каб потым даць прававую адзнаку дзеянням пары.
У міліцыі распавялі, што падобныя выпадкі сустракаюцца нячаста — беларусы рэдка падманваюць, каб зарабіць.