У Гродне будуюць дарогу — вул. Праектаваную № 10 — ад вул.Саяпіна да вул. Калгаснай. Яе будаўніцтва прапануюць абмеркаваць са жніўня па верасень. Падрабязныя план і інфармацыя з’явіліся на сайце Гродзенскага аблвыканкама.
Будаўніцтва дарогі прадугледжваў генплан Гродна. Яе будуюць, каб знізіць нагрузку на транспартную сетку і зрабіць камунікацыю больш зручнай.
Пакуль збіраюцца зрабіць праезную частку (2*7,0) і тратуар з аднаго боку вуліцы. Дарога будзе чатырохпалосная — па дзве паласы ў кожны бок, з падзяляльнай паласой. Паміж тратуарам і абочынай запраектавана зялёная зона шырынёй 3 м. Працягласць вуліцы складае 2,46 км. Будзе і веладарожка.
На будаўніцтва закладваюць восем месяцаў. Для зручнасці працаваць будуць з 9 да 18.