На адной з апошніх сустрэч Аляксандр Лукашэнка адпіў алей проста з бутэлькі. У TikTok брэнда “Залатая кропля” назвалі гэта “трэндам” і кінуліся паўтараць.

На відэа шэсць чалавек адпіваюць алей з бутэлькі. Відаць, што некаторыя з іх імкнуцца не паморшчыцца.

Відэа набрала амаль 1000 каментароў. Каментары спрачаюцца, так пілі ці не пілі супрацоўнікі завода алей – знялі дадатковую накрыўку ці не. 

Хтосьці ўспамінаў, што алей раілі піць у дзяцінстве. Хтосьці – што ён лечыць запоры.  Былі і больш эмацыйныя каментары. Накшталт “п**дзец дурка галаўнога мозгу, лечыцеся карацей”.

Чытайце таксама: «Гродзенская праўда» выдаліла тэкст пра гарэлку ад навукоўцаў. На яе паскардзілася Бондарава