У Гродне камунальныя службы знялі самаробныя арэлі, якія не так даўно з’явіліся на вуліцы Дарвіна і якія вельмі хутка сталі папулярнай лакацыяй ў гродзенцаў. Канструкцыя знаходзілася на маляўнічым схіле, з якога адкрываецца від на горад.
Самаробная канструкцыя прыцягвала гродзенцаў — перад арэлямі выстройваліся чэргі з жадаючых пакатацца.
Аб тым, што арэлі знялі, з NewGrodnо падзяліліся чытачы.

«Як нам патлумачылі, канструкцыя няўзгоднена, і таму яна была прыбрана», — удакладнілі відавочцы.
Дарэчы, на вуліцы Дарвіна, недалёка ад месца, дзе былі арэлі, вядуцца работы па добраўпарадкаванню сквера.
Там з’явяцца новыя лаўкі і арэлі-перголы. Работы плануюць завяршыць да пачатку верасня — улады абяцаюць адкрыццё сквера на Дзень горада.