У вёсцы Гасцілаўцы Лідскага раёна — зацяжны канфлікт паміж пажылы парай і іх суседкай-валанцёрам. Пенсіянеры скардзяцца на шум і пах ад жывёл і разрастанне пустазелля, а суседка запэўнівае, што выконвае парадак і даглядае за сваімі гадаванцамі. Аб сітуацыі ведае і мясцовая ўлада.

Гісторыю ўзаемаадносінаў паміж суседзямі распавядае «Гродзенская праўда», куды паскардзіліся пенсіянеры Людміла і Пётр, якія жывуць у Гасцілаўцах з 1993 году. Пяць гадоў таму каля іх пасялілася суседка — Ірына Сушко. Яна пераехала сюды з Расеі разам з пяццю сабакамі. Жанчына — валанцёр мясцовага аб’яднання «ЗооЛида». Яна бярэ жывёлаў на ператрымку і дапамагае знайсці ім новых гаспадароў.

Спачатку адносіны паміж суседзямі былі добразычлівымі — Людміла і Ірына размаўлялі, дапамагалі адзна адной па гаспадарцы. Аднак праз некаторы час, па словах Людмілы, паміж імі ўзнікла непаразуменне. Па словах жанчыны, гэта адбылося, калі яна папрасіла суседку спілаваць дрэва і пакасіць траву.

Што кажуць пенсіянеры

— У Ірыны на ўчастку дрэвы растуць занадта блізка да плота, плады і лісце абсыпаюцца на маю тэрыторыю. Яна і пустазелле не поліць, усё разрастаецца на маю тэрыторыю. А ў гэтым годзе частыя дажджы, і пустазелле вырастаюць маментальна, кожны тыдзень, — расказвае Людміла. — Мне хутка 80, цяжка ў такім узросце пастаянна іх прыбіраць.

«Жывуць усюды: у доме, хляве, гаражы». У Лідскім раёне суседзі-пенсіянеры і зоаабаронца спрачаюцца з-за 13 сабак і нескошанай травы
Людміла і Пётр. Фота: grodnonews.by

Сярод прычын незадаволенасці — не толькі расліннасць, але і колькасць жывёл. Па словах пары, раней у суседкі было каля 30 сабак, цяпер — 13.

— Брэханне чуваць пастаянна. Калі жывёл выпускаюць, яны падбягаюць да плота, гучна брэшуць. У цёплае надвор’е адчуваецца пах. Усё гэта стварае дыскамфорт, — тлумачыць Людміла.

Пётр падкрэслівае, што ставіцца да жывёл з павагай, але лічыць, што іх гадаванне павінна ажыццяўляцца з улікам інтарэсаў навакольных.

— У мяне заўсёды быў сабака. Але адзін, не так шмат, — удакладняе ён.

«Жывуць усюды: у доме, хляве, гаражы». У Лідскім раёне суседзі-пенсіянеры і зоаабаронца спрачаюцца з-за 13 сабак і нескошанай травы
Участак Ірыны. Фота: grodnonews.by

Пенсіянеры ўспамінаюць выпадак, калі, па іх словах, адзін з сабак пераскочыў праз плот і наблізіўся да чалавека. Інцыдэнт удалося пазбегнуць дзякуючы таму, што мужчына быў з роварам.

— Сабакі ў яе жывуць ўсюды: у хаце, хляве, гаражы. Чуем гэты пастаянны брэх. Калі яна іх выпускае, я не магу працаваць у агародзе: яны падлятаюць да плота і пачынаюць агрэсіўна брахаць. А ў спякоту пах стаіць невыносны, — наракае Людміла.

— У старасці мы хочам пажыць спакойна. Калі б дрэвы былі на адлегласці трох метраў ад плота, як гэта павінна быць па правілах, і яна касіла траву, мы б маўчалі наконт агарода. Але па сабакам мы катэгарычна не згодныя, — заключаюць супругі.

Што кажа валанцёр Ірына

Жанчына прадставіла дакументы: ветэрынарныя пашпарты, пацверджанне вакцынацыі і спіс жывёл, якія трапілі да гаспадароў.

 — Усе сабакі чыпаваныя, прышчэпленыя, праходзяць неабходную апрацоўку. Я выгульваю іх раніцай і ўвечары, выключна на сваёй тэрыторыі. Яны могуць брахаць, але не ўяўляюць пагрозы, — патлумачыла Ірына.

«Жывуць усюды: у доме, хляве, гаражы». У Лідскім раёне суседзі-пенсіянеры і зоаабаронца спрачаюцца з-за 13 сабак і нескошанай травы
Ірына. Фота: grodnonews.by

Па яе словах, у нейкі момант колькасць жывёл сапраўды вырасла — на ператрымку паступіла каля 20 сабак. Яна і сама была не рада такой колькасці жывёл. З цягам часу сабак засталося 13, з якіх тры — яе асабістыя гадаванцы.

— Калі я толькі пераехала, людзі ставіліся да сабак з асцярогай, але з часам прывыклі. Цяпер ніхто не баіцца, — дадае яна.

Што тычыцца ўчастка, Ірына сцвярджае, што даглядае за ім рэгулярна.

 — У гэтым годзе ўжо тройчы касіла. З-за пастаянных дажджоў трава хутка расце, але ў дождж касіць нельга, — тлумачыць яна.

«Жывуць усюды: у доме, хляве, гаражы». У Лідскім раёне суседзі-пенсіянеры і зоаабаронца спрачаюцца з-за 13 сабак і нескошанай травы
Дрэва, якое перашкаджае пенсіянерам. Фота: grodnonews.by

Што кажуць мясцовыя ўлады

Старшыня Мажейкаўскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксей Гайко аб канфлікце суседзяў ведае:

— У сувязі з новай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь «Аб навядзенні парадку на зямлі» мы аказваем дапамогу адзінокім пенсіянерам. Да Ірыны адпраўлялі работніка, які касіў траву і спілоўваў дрэвы. Што тычыцца ператрымкі сабак. Тое, што жыхарка нашай вёскі з’яўляецца валанцёрам, добра. Але ўсюды трэба ісці законным шляхам. Альбо скараціць колькасць сабак, альбо зрабіць тое, што я не раз ужо прапаноўваў. У нас ёсць дамы пад знос за 1 базавую велічыню — можна купіць і ўтрымліваць там жывёл. Але для пабудовы прытулку, вядома, патрэбныя вялікія ўкладанні, таму такія валанцёры, як Ірына Мікалаеўна, для грамадскіх арганізацый — выратавальны круг. Аднак не выключана, што дзяржава зможа прафінансаваць такую ініцыятыву. Для гэтага трэба, каб грамадскае аб’яднанне звярнулася ў Лідскі райвыканкам, — падсумаваў Аляксей Лявонавіч.

Крыху пазней выданню стала вядома, што на ўчастку Ірыны траву скасілі на адлегласці двух метраў ад плота, дрэва спілавалі, а пытанне з ператрымкай сабак паабяцалі вырашыць да канца года.