Дом палітэмігранткі Юліі сліўкі ў Мастах прадавалі з аўкцыёну 22 ліпеня. Адзіны ўдзельнік аўкцыёну даў згоду на куплю.
Дом плошчай 42, 6 м² знаходзіцца па вул.Пралетарская, 69 у Мастах. Прадавалі 1/12 долю ў праве ўласнасці на жылы дом. Нельга прадаць, падарыць, абмяняць, перадаць у заклад долю, зарэгістраваную за грамадзянкай Сліўко Юліяй Мікалаеўнай.
Хто такая Юлія Сліўко
Юлія Сліўко стала кіраўніком стачкама на прадпрыемстве «Гроднапрамбуд» у жніўні 2020 года. З’ехала ў Варшаву пасля пагроз ёй і непаўналетняму сыну. Там змяніла дзейнасць і стала займацца манікюрам. На яе блізкіх у Беларусі ціснулі. Гродзенцы прапаноўвалі вярнуцца ў Беларусь і адседзець «хатнюю хімію». Праз пагрозы яна сышла з арганізацыі «Беларусы Варшавы».